Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 траўня - 4 чэрвеня
Заява Лукашэнкі (прапанова прадаць “Белтрансгаз у абмен на нізкія нафтавыя мыты) — сведчанне “беднага становішча Беларусі. Масква даўно хоча атрымаць
кантроль над энергетычнымі галінамі транзітных краін — Беларусі і Украіны. Дагэтуль Лукашэнка ад падобных прапаноў адмаўляўся.
“Berliner Zeitung (Германія)
Заява Лукашэнкі (прапанова прадаць “Белтрансгаз у абмен на нізкія нафтавыя мыты) — сведчанне “беднага становішча Беларусі. Масква даўно хоча атрымаць
кантроль над энергетычнымі галінамі транзітных краін — Беларусі і Украіны. Дагэтуль Лукашэнка ад падобных прапаноў адмаўляўся.
“Berliner Zeitung (Германія)
“Атрымаўся квадрат: Расія–Казахстан–Беларусь–Еўропа. Калі для першых дзвюх актуальнае пытанне: “Хто з намі?, то Мінск ніяк не можа вырашыць
— “З кім мы?. Беларусь спрабуе сядзець на двух крэслах. Не адпрэчвае “Усходняе партнёрства, не падпісвае дакументы па Мытным саюзе, і ў той жа час
краіна “гатовая да ўвядзення ў дзеянне ў поўным аб’ёме рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу. Беларускі бок паводзіць сябе падобна багатай нявесце, мяркуючы, а што
могуць прапанаваць ёй патэнцыйныя “жаніхі.
“РБК daily (Расія)
У выпадку з Беларуссю расійскім мытнікам, верагодна, давядзецца нават узмацняць мяжу. 29 мая ўлады Беларусі абвясцілі пра працяг працы па ратыфікацыі Мытнага кодэкса Мытнага саюза. У Мінска пры гэтым
застаецца магчымасць абвясціць, што Мытны кодэкс працуе ў Беларусі ў аднабаковым парадку. Пры адсутнасці ў Беларусі мытнага кантролю на мяжы з РФ Расія будзе вымушана цалкам аднавіць мяжу.
“Волжская камуна (Расія)
Натуральна, беларускае кіраўніцтва зацікаўлена ў субсідыях па нафтагазавых каналах, якія атрымлівала ў папярэднія гады, але, думаю, што яно не зможа атрымліваць іх у ранейшых маштабах. Нельга столькі
год атрымліваць субсідыі ад Расіі, выдаючы гэта за ўласныя поспехі. Але, хутчэй за ўсё, канчатковае рашэнне пытання будуць адкладаць да таго моманту, пакуль расійскі газ не пойдзе па
“Паўночнаму патоку. Пасля гэтага Лукашэнка і пытаць ніхто не будзе.
“Deutsche Welle (Германія)
У расійска-беларускіх адносінах занадта шмат нявырашаных праблем. Акрамя сітуацыі з экспартам нафты і нафтапрадуктаў існуе запазычанасць Мінска па пастаўках газу. Ёсць і праблема абмежаванняў
паставак расійскіх тавараў на беларускі рынак. Узніклі сур’ёзныя палітычныя рознагалоссі. Лукашэнка ўжо ў адкрытую заяўляе, што “цэнтры апазіцыі Мінску знаходзяцца ў
Расіі. У такой сітуацыі не зразумела, што (а галоўнае — калі) зменіцца з пачаткам працы Адзінай эканамічнай прасторы. Новая форма інтэграцыі прадугледжвае большае збліжэнне эканомік
краін-удзельніц. Як планавая эканоміка Беларусі “ўпішацца ў аб’яднанне рынкавых гаспадарак сваіх партнёраў, не зразумела. Таму цалкам верагодна знікненне самага фармату
“тройкі.
“Вести (Казахстан)