Замежныя СМІ пра Беларусь: 27 чэрвеня-3 ліпеня

Хаця на дадзены момант Расія і Беларусь перажываюць не лепшыя дні ў сваіх адносінах, 35 працэнтаў расіян вераць, што Саюзная дзяржава як мінімум у цяперашнім выглядзе захаваецца. Яшчэ 15 працэнтаў маюць надзею, што адбудзецца поўнае зліццё ў адну дзяржаву. Праўда, веры ў такое аб’яднанне ў жыхароў краіны ўсё менш і менш. Напрыклад, у 1999 годзе 43 працэнта сцвярджалі, што Расія і Беларусь аб’яднаюцца. Сёння 40 працэнтаў кажуць, што краіны будуць развівацца незалежна, аднак сяброўскія адносіны захаваюцца. У гэтых лічбах няма нічога дзіўнага.

Хаця на дадзены момант Расія і Беларусь перажываюць не лепшыя дні ў сваіх адносінах, 35 працэнтаў расіян вераць, што Саюзная дзяржава як мінімум у цяперашнім выглядзе захаваецца. Яшчэ 15 працэнтаў маюць надзею, што адбудзецца поўнае зліццё ў адну дзяржаву. Праўда, веры ў такое аб’яднанне ў жыхароў краіны ўсё менш і менш. Напрыклад, у 1999 годзе 43 працэнта сцвярджалі, што Расія і Беларусь аб’яднаюцца. Сёння 40 працэнтаў кажуць, што краіны будуць развівацца незалежна, аднак сяброўскія адносіны захаваюцца. У гэтых лічбах няма нічога дзіўнага. З аднаго боку, расійска-беларускія адносіны ўспрымаюцца крытычна, з іншага —  жыхары абедзвюх краін ставяцца адзін аднаго прыхільна.
“Газета.ру (Расія)
Такога кшталту заявы расійскага прэм’ера (пра намер і далей падтрымліваць гаспадарку Беларусі) з’яўляюцца па сутнасці жэстам добрай волі і крокам насустрач беларускаму кіраўніцтву пасля напружаных для абедзвюх дзяржаў тыдняў, якія ўмясцілі ў сябе малочную вайну, а потым спрэчкі наконт паставак у Беларусь расійскіх энерганосьбітаў. Дарэчы, патэнцыял канфлікту далёка не вычарпаны. Адначасова сам Лукашэнка заявіў, што эканамічныя канфлікты могуць прывесці да правалу праекта расійска-беларускай Саюзнай дзяржавы. З заявамі беларускага лідэра можна пагадзіцца, аднак праўда і іншае — апошнія палітычныя учынкі Лукашэнкі (у прыватнасці дэманстратыўная гульня з Захадам і ўдзел у відавочна антырасійскай праграме “Усходняе партнёрства) дрэнна пасуюць намерам будаваць з Расіяй саюз. Не кажучы пра тое, што зацягваецца пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
“Финтайм (Расія)
 
Еўрапейскі Саюз паставіў ўмовы: буйныя крэдыты ў абмен на прыватызацыю і продаж еўрапейскім інвестарам галоўных беларускіх прадпрыемстваў. Па інфармацыі выдання “Коммерсант, яшчэ адным крэдытным патрабаваннем аказалася змена беларускага выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. Прычым заканадаўства павінна быць змененае да наступных выбараў. Іншымі словамі, Мінску фактычна прапанавалі выбар паміж супрацоўніцтвам з РФ і ЕС з усімі вынікаючымі наступствамі. Цяпер слова за Лукашэнкам — ён павінен будзе зрабіць няпросты выбар, ад якога будзе залежыць як ягоная палітычная будучыня, так і будучыня 9,5 мільёна беларусаў. З аднаго боку — бестэрміновае прэзідэнцтва, неабмежаваная ўлада і… магчымае банкруцтва краіны або яе здача Расіі. З іншага — адмова ад значнай долі сваёй улады, палітычная пенсія, выратаванне эканомікі і захаванне палітычнай незалежнасці ад РФ. Што і казаць, выбар у Аляксандра Рыгоравіча няпросты, аднак яго трэба будзе рабіць. Часу на тое, каб думаць, практычна не засталося.
“Мобуньюс (Украіна)
Што зараз адбываецца? Трактарны завод у Чэбаксарах знаходзіцца ў катастрафічным стане. Прычым не з прычыны крызісу, а ў выніку таго, што на расійскім рынку трактароў пануюць беларусы. Тое ж самае ў сельскай гаспадарцы. Беларусы яўна дэмпінгуюць. Яны стварылі льготныя ўмовы для сваіх вытворцаў, субсідуюць вытворчасць. А пасля за кошт аб’ёмаў, захопліваючы вялікі расійскі рынак, яны тыя страты кампенсуюць. І атрымліваецца, што расійскі спажывец аплачвае гэтыя схемы, нармальнае існаванне беларускай эканомікі. Гэта не можа цягнуцца вечна.
“Взгляд (Расія)
Рэальны заробак беларусаў (асабліва на прадпрыемствах дзяржсектару) далей будзе падаць, мяркуюць эксперты. Прычым, калі ў рублёвым эквіваленце не значна, то ў доларавым — вельмі адчувальна з-за будучай плаваючай дэвальвацыі рубля. Індэксацыі заробкаў у дзяржаўным сектары, зразумела, не будзе. На думку беларускіх экспертаў, ужо да канца гэтага года ў беларускага зайчыка ёсць усе перадумовы, каб паўтарыць лёс украінскай грыўны, якая з восені мінулага года прасела на 60 працэнтаў адносна долара. Мізэрны аб’ём рэзерваў не дазваляе казаць, што сёння падзенне рубля закончылася.
“Эксперт (Расія)