Замежныя СМІ пра Беларусь: 15-21 студзеня
Захаванне ВУП на цяперашнім узроўні было б для беларускіх уладаў вялікай перамогай. Справа ў тым, што знешнегандлёвае сальда Беларусі ўжо некалькі гадоў адмоўнае, а па выніках 2010 года яно значна перавышае 8 мільярдаў долараў. Гэта для Беларусі — вельмі істотная лічба. Як ні імкнуцца ўлады, гэты «мінус» толькі расце. У дадатак і знешні дзяржаўны доўг краіны расце: за час крызісу Лукашэнка напампаваў эканоміку крэдытамі. Утрымаць і не даць патануць беларускай эканоміцы ў дадзенай сітуацыі — ужо сам па сабе цуд. Але, каб рухацца далей, трэба штосьці змяняць.
Захаванне ВУП на цяперашнім узроўні было б для беларускіх уладаў вялікай перамогай. Справа ў тым, што знешнегандлёвае сальда Беларусі ўжо некалькі гадоў адмоўнае, а па выніках 2010 года яно значна
перавышае 8 мільярдаў долараў. Гэта для Беларусі — вельмі істотная лічба. Як ні імкнуцца ўлады, гэты «мінус» толькі расце. У дадатак і знешні дзяржаўны доўг краіны расце:
за час крызісу Лукашэнка напампаваў эканоміку крэдытамі. Утрымаць і не даць патануць беларускай эканоміцы ў дадзенай сітуацыі — ужо сам па сабе цуд. Але, каб рухацца далей, трэба штосьці
змяняць. Магчымых шляхоў два: або ў тэрміновым парадку мадэрнізаваць дзяржпрадпрыемствы, якія не бачылі ні тэхналагічных, ні структурных рэформаў ужо вельмі даўно, або спрабаваць адрадзіць у краіне
прадпрымальніцкі клас, які Лукашэнка ўласнаручна знішчаў усе гады свайго кіравання.
«Росбалт» (Расія)
Пытанне: чаму Лукашэнка павёў сябе так цвёрда? Неабачліва цвёрда, прызвычаіўшыся да таго, што гандаль з Еўропай магчымы заўсёды? Галоўны чыннік складаецца ў тым, што ўпершыню ў Бацькі сталі
па-сапраўднаму забіраць народную любоў. Тое, што зрабіў Лукашэнка, — гэта і істэрычная рэакцыя на рэальную палітычную канкурэнцыю, і халодны разлік — задушыць любую канкурэнцыю ў
зародку ў надзеі, што яна не прарасце скрозь турэмны асфальт. Але яго праблема ў тым, што апазіцыя прарасце і, магчыма, стане яшчэ больш цвёрдай і адчайнай. Яна адкрыта будзе падтрыманая Захадам. І
абараніцца закладнікамі, якіх рэжым Лукашэнка ўтрымоўвае ў жахлівых умовах, ён ужо не зможа. Ніякай дыктатуры ў межах еўрапейскай прасторы ў XXI стагоддзі не будзе.
«Новая Газета» (Расія)
Выбарчая кампанія і дэманстрацыя апазіцыі праходзілі мірна. Аднак рэжым Лукашэнкі загадзя падрыхтаваўся да падаўлення мірнай акцыі і зрабіў гэта. Рэжыму, які намагаецца атрымаць легітымнасць з
выкарыстаннем сілавых метадаў, відавочна, неабходны праціўнік, які быццам жадае захапіць уладу праз гвалт. І гэты праціўнік — не толькі мясцовая апазіцыя, аднак таксама міжнародная сець
спецслужбаў. Такую карцінку мы назіраем з 2001 года. Улады малююць вобраз ворага, які рыхтуе пераварот. Мэта — пазбавіць беларускую апазіцыю легітымнасці і настроіць супраць яе
насельніцтва.
«Deutche Welle» (Германія)
Нельга пераацаніць значэнне расійскага фактару: ці гатовая Масква ў той ці іншай ступені далучыцца да эканамічнага ціску на Мінск? На сённяшні дзень такія санкцыі фактычна ўжо дзейнічаюць, расійская
нафта з пачатку студзеня не паступае ў Беларусь. Пакуль, як сцвярджаецца, з-за «спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў», якая да канца студзеня павінна быць урэгуляванай. А калі не
будзе? Да таго моманту, калі ЕС пачне прымаць пэўныя рашэнні па Беларусі, гэтая сітуацыя стане больш яснай. Акрамя таго, высветліцца, на якія саступкі гатовы пайсці Лукашэнка: выпусціць ён палітычных
зняволеных ці толькі змякчыць іх становішча, выканае пагрозу забараніць цалкам дзейнасць апазіцыйных палітычных партый або толькі абмяжуе іх правы. Тое, што Бацька вымушаны будзе пайсці на саступкі,
відавочна. Пагрозу міжнароднага байкоту Чэмпіянату свету па хакеі, які павінен прайсці праз пару гадоў у Беларусі, для Лукашэнкі можна параўнаць хіба што з перспектывай пазбаўлення яго бацькоўскіх
правоў у адносінах да шасцігадовага сына Колі.
«Ежедневный журнал» (Расія)