Заключнае слова Аляксея Навальнага: «Cто чалавек сілай захапілі ўладу за кошт апатыі»
Аляксей Навальны выступіў у судзе з апошнім словам.
«Я спрабую вызначыць жанр гэтага серыяла. Гэта драма.
Я павінен папрасіць прабачэння перад Афіцэравым (саўдзельнікам Навальнага па версіі абвінавачання — НЧ) і яго жонкай, яны з-за мяне павінны прайсці гэта ўсё. Нельга проста так пасадзіць мяне, трэба прымацаваць кагосьці, нейкага прадпрымальніка. Хопіць мучыць чалавека, усе і так разумеюць, што Афіцэраў апынуўся тут зусім выпадкова. Якія 5 мільярдаў? У яго арыштаваная маленькая кватэра ў Ачакава. Вы хочаце пакінуць пяць дзяцей без карміцеля? Афіцэрава саджаць не трэба!
Наконт сябе... Я разумею, чаму я знаходжуся тут. Я магу паглядзець у любую камеру, у любыя вочы і сказаць, што невінаваты. Любы чалавек, які сочыць за працэсам, сапраўды падыдзе да мяне і скажа: «Аляксей, вы не вінаватыя». Я хацеў бы звярнуцца да тых, хто замовіў гэты працэс: «Давайце выйдзем з свету казак» [цытуе словы пракурора].
Можа нехта лічыць, што гэта не найлепшае месца, каб ставіць тут ўмовы і пагражаць. Я лічу, што гэта найлепшае месца, каб распавесці пра свае планы. Я заяўляю, што я і мае калегі зробім усё, каб знішчыць гэты феадальны лад, які робіцца ў Расіі, дзе ўсе нацыянальныя багацьці крадуцца і іх атрымлівае паўпрацэнта насельніцтва.
Я рады, што гэта адбываецца менавіта тут, у Кіраве. Вы бачыце, што ніякага свету казак і фантазіі няма. Што мы атрымалі ад гэтых людзей? Толькі адзін прадукт за апошнія гады стаў больш даступны — гарэлка. Нам — жыхарам краіны — толькі дэградацыя і спаіванне.
Гэтыя злодзеі пасадзілі сваіх дзяцей у банкі, адправілі вучыцца за мяжу. Нягледзячы на тое, што вы мяне пасадзілі на лаву падсудных, мы будзем вас абараняць. Калі нехта лічыць, што за гэтыя 6 гадоў я уцяку за мяжу, вы памыляецеся — я нікуды не ўцяку. Я хачу займацца тым, каб дапамагаць гэтай краіне.
Гэтыя сто сем'яў зноў пускаюць расійскі народ на шлях дэградацыі і высмоктваюць усё з гэтай краіны. Вось гэтыя сто чалавек сілай захапілі ўладу за кошт апатыі. Наш народ падпарадкаваўся купцы вырадкаў, хоць гэта проста нейкія мізэрныя камсамольцы, потым дэмакраты, цяпер яны патрыёты».
Цытуецца паводле novayagazeta.ru