Венгрыя. Тытунь таксама павінен быць нацыянальным

Венгерскія правыя разгарнулі кампанію «За нацыянальны тытунь». Яна тычыцца лёсу дзяржаўнай кампаніі, якая мае манапольнае права на продаж цыгарэт у краіне. Не так даўно па прапанове партыі вырашана прадаць кампанію. 



4797_1.jpg

Шматлікія венгры пабачылі ў гэтым карупцыйную здзелку. Быццам, нехта падмазаў дэпутатаў, каб тыя пагадзіліся прадаць манаполію, якая, паводле падлікаў, стабільна прыносіць штогод 10 працэнтаў прыбытку. Нацыяналісты ідуць яшчэ далей, падазраючы, што кампанію прададуць замежнікам. Таму яны і пачалі незвычайную акцыю. Яе ўдзельнікі апранаюць майкі з лагатыпам кампаніі «За нацыянальны тытунь!», збіраюцца ў групы на вуліцах і дэманстратыўна паляць. У Будапешце ім удалося вывесці на цэнтральную Тэатральную плошчу некалькі тысяч чалавек, аднак, па словах назіральнікаў, натоўп курыльшчыкаў выглядаў хутчэй камічна, чым пераканаўча.

Паводле нямецкай прэсы