Вялікае зліццё: аль-Багдадзі жывы, а «Ісламская Дзяржава» з «Аль-Каідай» аб'ядноўваюцца
Тэрарысты зняпраўдзілі чуткі пра гібель свайго лідара. У інтэрнэце апублікаваны 17-хвілінны аўдыязапіс, на якім нібыта сам аль-Багдадзі заклікае прыхільнікаў па ўсім свеце «пачаць вывяржэнне вулканаў джыхаду».
![iraqfighters_article_big.jpg iraqfighters_article_big.jpg](/img/v1/news/full/iraqfighters_article_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паведамленні пра ягоную гібель з'явіліся у мінулую пятніцу ў ходзе ўдараў амерыканскай авіяцыі. Эксперты лічаць, хутчэй за ўсё запіс праўдзівы.
Сёння ж стала вядома пра тайную сустрэчу чальцоў «Ісламскай дзяржавы» з «Аль-Каідай», якая таксама, паводле «AP», адбылася на мінулым тыдні. УАтарэбе на поўначы Сірыі ісламісты дамовіліся аб'яднаць сілы супраць ворагаў.
Супраца самых заможных тэрарыстычных груповак можа ўнесці карэктывы ў новую стратэгію барацьбы з экстрэмістамі. У Вашынгтоне прыйшлі да высновы, што перамагчы «ІД» можна толькі праз звяржэнне рэжыму БашараАсада, зрабіўшы стаўку на «умеркаваную» групоўку сірыйскіх паўстанцаў. Менавіта яны, паводле планаў Оўбамы, будуць змагацца з джыхадзістамі. Гаворка ідзе пра «Свабодную сірыйскую армію», якая супрацьстаіць як праўладным сілам, так і ісламістам. Пасля аб'яднання «ІД» і «Аль-Каіды», змагацца з імі будзе нашмат складаней, піша «AP».
Цяпер «Ісламская Дзяржава» кантралюе трэцюю частку Сірыі і Іраку.