Вялікабрытанія. Прыдумай грошы сам

Банк Англіі пайшоў на цікавы эксперымент: прапанаваў брытанцам самім выбраць асобу, якая павінна ўпрыгожыць банкноту ў 50 фунтаў.



04182572.jpg

 Пакуль у інтэрнэт-галасаванні лідзіруюць прэм’ерка Маргарэт Тэтчар, рок-зорка Дэвід Боўі і прынцэса Дзіяна. У спіну ім дыхае літаратарка Агата Крысці. 

Не абышлося без палітыкі. Адзін з дэпутатаў-лейбарыстаў заклікаў галасаваць за кандыдатуру Мэры Джэйн Сікол, якая жыла ў другой палове ХІХ стагоддзя. Тая, маўляў, заслужыла права быць на банкноце праз свой подзвіг у часы Крымскай вайны. Кабета заснавала шпіталь, дзе дапамагала жаўнерам. А паколькі Мэры паходзіла з калоній і была чарнаскурай, то яе выява на купюры будзе ў дадатак спрыяць міжрасавай гармоніі ў грамадстве. 

0872811f2e69.jpg


Ці здолее кандыдатура Мэры Джэйн Сікол абагнаць Тэтчар і Боўі, цяжка сказаць. Аднак у любым выпадку відавочна, што пераможа каралева. Яе Вялікасць па законе выяўленая на кожнай банкноце.

Паводле брытанскай прэсы