Вялікабрытанія. Кардынал вернецца ў Палату лордаў

Брытанская каралева бліжэйшым часам падпіша ўказ пра ўключэнні кардынала Мэрфі О’Конара ў склад сяброў Палаты лордаў. Такое рашэнне можна лічыць пераваротам у гісторыі брытанскага каталіцызму. Пачынаючы з ХVІ стагоддзя (часы рэфармацыі) да каталікоў у Англіі ўлады ставіліся вельмі насцярожана. Каб ажаніцца з каталіком, грамадзяніну Аб’яднанага каралеўства да гэтага часу патрэбны фармальны дазвол кароны. Прыход кардынала ў Палату лордаў адчыняе вялікія магчымасці для Касцёла, паколькі ён будзе мець публічную трыбуну для выказвання па актуальных для сябе пытаннях.

Брытанская каралева бліжэйшым часам падпіша ўказ пра ўключэнні кардынала Мэрфі О’Конара ў склад сяброў Палаты лордаў. Такое рашэнне можна лічыць пераваротам у гісторыі брытанскага каталіцызму. Пачынаючы з ХVІ стагоддзя (часы рэфармацыі) да каталікоў у Англіі ўлады ставіліся вельмі насцярожана. Каб ажаніцца з каталіком, грамадзяніну Аб’яднанага каралеўства да гэтага часу патрэбны фармальны дазвол кароны. Прыход кардынала ў Палату лордаў адчыняе вялікія магчымасці для Касцёла, паколькі ён будзе мець публічную трыбуну для выказвання па актуальных для сябе пытаннях. Напрыклад, па забароне кантрацэпцыі і абортаў. У склад Палаты лордаў ужо ўваходзяць 23 святара, у тым ліку лонданскі равін. Між тым, намеры Елізаветы ІІ не выклікалі захаплення ў Ватыкане.
Па матэрыялах “The Times (Вялікабрытанія)