Вялікабрытанія. Нежалезная мама
Аказваецца, брытанскі прэм’ер-міністр Маргарэт Тэтчэр была «Жалезнай лэдзі» толькі на працы. Бары Стрэвенс, які праслужыў у яе целаахоўнікам 20 гадоў, распавёў у інтэрв’ю газеце «The Sun», што прэм’ер-міністр ставілася да сваіх ахоўнікаў літаральна з матчыным клопатам.
Стрэвенс кажа, што першапачаткова, калі ён даведаўся, на каго будзе працаваць, яму стала кепска. Аднак пазней ён зразумеў, наколькі ён памыліўся ў стаўленні да Тэтчэр. Целаахоўнік апісаў, з якой турботай прэм’ер-міністр мітусілася вакол яго, пасля таго, як ён патрапіў у дробную аварыю, пра тое, як яна ўпрыгожыла сваю летнюю рэзідэнцыю (часовае месца пражывання целаахоўніка), і як аднойчы нават адцірала з абутку аднаго калегі Стрэвенса сабачыя экскрэменты. Урэшце, па словах Бары Стрэвенса, ён усвядоміў, што «гатовы палезці пад кулі» дзеля свайго патрона.
Паводле брытанскай прэсы