Венесуэла. Уга Чавес пахваліў тэрарыста і канібала

Падчас выступу перад дэлегатамі з’езда прадстаўнікоў сацыялістычных партый Уга Чавес выдаў шмат новых сенсацыйных тырад. У прыватнасці, назваў «героем рэвалюцыі» Раміраса Санчаса — сусветна вядомага тэрарыста, які мае мянушку Шакал. Цяпер Шакал сядзіць у французскай турме, дзе ён, дарэчы, прыняў іслам. Яму далі тэрмін за забойства ў 1975 годзе ў Парыжы двух супрацоўнікаў французскіх спецслужб. Таксама Шакал адказны за захоп у заложнікі ў Вене ў тым жа 1975-м 15 міністраў краін-сяброў OPEC. Трое з небаракаў у выніку былі забітыя.

Падчас выступу перад дэлегатамі з’езда прадстаўнікоў сацыялістычных партый Уга Чавес выдаў шмат новых сенсацыйных тырад. У прыватнасці, назваў «героем рэвалюцыі» Раміраса Санчаса — сусветна вядомага тэрарыста, які мае мянушку Шакал. Цяпер Шакал сядзіць у французскай турме, дзе ён, дарэчы, прыняў іслам. Яму далі тэрмін за забойства ў 1975 годзе ў Парыжы двух супрацоўнікаў французскіх спецслужб. Таксама Шакал адказны за захоп у заложнікі ў Вене ў тым жа 1975-м 15 міністраў краін-сяброў OPEC. Трое з небаракаў у выніку былі забітыя. На думку венесуэльскага гаранта, «Санчаса асудзілі не па справядлівасці… на самай справе, ён быў вялікім байцом Арганізацыі вызвалення Палесціны». Другім кумірам Чавес зрабіў дыктатара Ідзі Аміна. Лідэр Уганды (1971–1979) праславіўся тым, што еў сваіх палітычных апанентаў. «Кажуць, што ён канібал, — сказаў Чавес. — Я ў гэта не веру. Ён быў вялікімі нацыяналістам і патрыётам».
Па матэрыялах французскай прэсы