Венесуэла. Ціск на баскаў

Нядаўняе камюніке афіцыйнага Мадрыда пра тое, што афіцыйны Каракас падтрымлівае кантакты з баскскай тэрарыстычнай арганізацыяй ЕТА, мела адразу канкрэтныя вынікі. Хаця Чавес трактаваў такія словы іспанскіх дыпламатаў як хлусню, некаторыя захады перасцярогі зробленыя. Так, 30 сакавіка ў аэрапорце Каракаса арыштавалі Вальтэра Вендэліна, сябра міжнароднай баскскай праваабарончай арганізацыі “Askapena. Вендэлін спрабаваў патрапіць у Венесуэлу з Мексікі. У краіну баліварскай рэвалюцыі яго, аднак, яго не пусцілі і ўвогуле дэпартавалі. Куды — гэта пакуль застаецца загадкай.

Нядаўняе камюніке афіцыйнага Мадрыда пра тое, што афіцыйны Каракас падтрымлівае кантакты з баскскай тэрарыстычнай арганізацыяй ЕТА, мела адразу канкрэтныя вынікі. Хаця Чавес трактаваў такія словы іспанскіх дыпламатаў як хлусню, некаторыя захады перасцярогі зробленыя. Так, 30 сакавіка ў аэрапорце Каракаса арыштавалі Вальтэра Вендэліна, сябра міжнароднай баскскай праваабарончай арганізацыі “Askapena. Вендэлін спрабаваў патрапіць у Венесуэлу з Мексікі. У краіну баліварскай рэвалюцыі яго, аднак, яго не пусцілі і ўвогуле дэпартавалі. Куды — гэта пакуль застаецца загадкай. Так ці інакш, падставай для адмовы госцю ў патрапіць у краіну была менавіта прыналежнасць Вальтэра да “Askapena. Так паведамляе прадстаўнік венесуэльскага боку. “Askapena ўдзельнічае ў кампаніях салідарнасці з баскскімі вязнямі ў іспанскіх турмах, у тым ліку былымі тэрарыстамі. Такім чынам, на думку шматлікіх экспертаў, “Askapena і Вендэлін могуць быць звязаныя з ЕТА.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)