Ва Украіне цяпер дзейнічае забарона на прапагандысцкія расійскія фільмы
У чацвер, 4 чэрвеня, уступае ў сілу закон, які забараняе паказ фільмаў і серыялаў, што прапагандуюць дзяржорганы краіны-агрэсара і савецкага КДБ, а таксама апраўдаюць анэксію Крыма і захоп Данбаса.
У законе "Аб абароне інфармацыйнай тэлерадыёпрасторы Украіны" адзначаецца, што пад забарону трапляюць любыя аўдыёвізуальныя творы, у якіх змяшчаецца "папулярызацыя, агітацыя, прапаганда любых дзеянняў праваахоўных органаў, узброеных сілаў, іншых узброеных, ваенных або сілавых фарміраванняў дзяржавы-акупанта".
Таксама пад забарону трапляюць фільмы, у якіх зняліся асобы, уключаныя ў пералік тых, хто стварае пагрозу нацыянальнай бяспекі.
Разам з тым, з сённяшняга дня ўступіла ў сілу забарона распаўсюджвання і паказу фільмаў і серыялаў, вырабленых у Расіі пасля 1 студзеня 2014 года.
Тэлеканалы, якія парушылі забарону, будуць штрафаваць: 10 мінімальных заробкаў за паказ або распаўсюд у першы раз і 50 — за паўторныя выпадкі парушэнні.