Ва Украіне гарыць найбуйнейшы склад боепрыпасаў

На найбуйнейшым украінскім складзе боепрыпасаў — у Балаклее — пачаўся пажар. Выратавальныя службы эвакуююць жыхароў бліжэйшых да склада раёнаў. Інфармацыі аб загінулых або пацярпелых пакуль няма.

pozhar.jpeg

Па папярэдніх дадзеных, пажар пачаўся каля трох гадзін ночы.
Ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс у сваім «Фэйсбуку» патлумачыў, што лічыць здарэнне дыверсіяй. Паводле яго слоў, пажар пачаўся адначасова ў некалькіх месцах.
«На некалькіх пляцоўках захоўвання ракетна-артылерыйскага ўзбраення (танкавыя і артылерыйскія снарады 125 і 152мм) паблізу горада Балаклея ў Харкаўскай вобласці адбыўся выбух (узнік пажар), які прывёў да дэтанацыі боепрыпасаў», — напісаў ён.
Па звестках ведамства, усяго эвакуяваць прыйдзецца 15 тысяч чалавек.
Арсенал у Балаклее — найбуйнейшы склад узбраення ва Украіне. Яго плошча складае каля 368 гектараў. Там захоўваюць каля 138 тысячаў тон боепрыпасаў і патронаў для стралковай і артылерыйскай зброі. Самыя небяспечныя — снарады для САУ «Акацыя», зона дзеяння якіх — да 20 км.
Паводле BBC