Улады Латвіі заблакуюць «Вконтакте», «Аднакласнікі» і «Мой свет»
Доступ да расійскіх сацсетак закрыюць, паколькі іх уладальнікі ўнесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюзу. Пра гэта ў чацвер, 12 траўня, заявіў кіраўнік Нацсавета Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) Іварс Аболіньш.
![ikonki_vk_ok_na_ekrane_smartfona.jpg ikonki_vk_ok_na_ekrane_smartfona.jpg](/img/v1/images/ikonki_vk_ok_na_ekrane_smartfona.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яго слоў, рашэнне аб блакаванні «Вконтакте», «Аднакласнікі» і «Мой свет» было прынятае з-за наяўнасці ў NEPLP доказаў таго, што платформы знаходзяцца ва ўласнасці і пад кантролем расійскіх алігархаў Юрыя Кавальчука і Уладзіміра Кірыенка, раней унесеных у санкцыйныя спісы ЕС.
«Фізічна платформы будуць заблакаваныя на наступным тыдні», — удакладніў Аболіньш.