Украінскія ўлады не плануюць сустракацца з цяперашнімі лідарамі беларускай апазіцыі
Пра гэта паведамляе «Белсат».
«Ціханоўская, Калеснікава і іншыя займаюць прарасейскую пазіцыю па важных для нашай краіны пытаннях, што тычацца адэкватнай ацэнкі дзеянняў Расійскай Федэрацыі ва Украіне. У прыватнасці, Крыма. Мы не будзем з імі кантактаваць», – адзначыў у размове з украінскім выданнем ZN.ua высокапастаўлены супрацоўнік Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Крыніцы ZN.ua у Офісе прэзідэнта і Міністэрстве замежных справаў адзначаюць: улічваючы настроі цяперашніх лідараў беларускай апазіцыі, у выпадку іх прыходу да ўлады яны будуць праводзіць у дачыненні Украіны палітыку, якая ў цэлым не будзе адрознівацца ад той, якую праводзіць Лукашэнка.