Украінцы выкарыстоўваюць 3D-тэхналогіі для захавання культурных аб'ектаў у лічбавым архіве

Выявы ў далейшым можна выкарыстоўваць для рэканструкцыі разбураных культурных артэфактаў.

9490_603x354.jpg

Працуе гэта так: людзі скануюць на мабільныя тэлефоны абʼекты праз прыкладанне Polycam. Праграмнае забеспячэнне прыкладання стварае падрабязную 3D-мадэль, якая будзе ўвесь час захоўвацца ў лічбавым архіве ў рамках ініцыятывы Backup Ukraine.
Выявы ў далейшым можна выкарыстоўваць для рэканструкцыі разбураных культурных артэфактаў.
Backup Ukraine — стварэнне крэатыўнага агенцтва VICE, Virtue Worldwide, якое супрацоўнічае з Blue Shield Denmark, групай, якая дапамагае абараняць абʼекты сусветнай культурнай спадчыны, і дацкай нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА.