Украіна. Баевікі пагражаюць зруйнаваць Аўдзееўку (відэа)
Украінскі бок СЦКК просіць АБСЕ прыняць усе магчымыя меры.
Андрэй Таран
Сумесны цэнтр па кантролю і каардынацыі пытанняў спынення агню і стабілізацыі лініі размежавання бакоў (СЦКК) на Данбасе звярнуўся з просьбай да АБСЕ прыняць усе магчымыя меры, каб спыніць эскалацыю вайны на Усходзе Украіны, а таксама планамернае знішчэнне Аўдзееўкі і мясцовага коксахіма, паведамляе tsn.ua.
Пра гэта на брыфінгу паведаміў прадстаўнік украінскага боку ў СЦКК Андрэй Таран. Ён заявіў, што адпаведнае рашэнне было прынята з-за абстрэлу Данецка і пагроз баевікоў знішчыць Аўдзееўку.
Нагадаем, абстрэл Данецка ў суботу, 18 ліпеня, ажыццявілі баявікі з дапамогай самаходных установак, якія пасля разгарнулі на Аўдзееўку. У бок Аўдзееўскага коксахіма было выпушчана 22 снарады, каб справакаваць украінскіх ваенных і абвінаваціць сілавікоў у абстрэле Данецка, паведамляе "Украинская правда". Сёння ўкраінскі бок апублікаваў запіс радыёперахопу размовы тэрарыстаў "ДНР", у якіх гаворка ішла аб абстрэлах Данецка. Паводле запісу, Данецк абстрэльвалі з тэрыторыі Крытага рынку, гэта значыць з самога горада. Гэта супярэчыць заявам баевікоў, якія сцвярджаюць, што горад быў абстраляны з украінскага боку.
"Больш за тое, пасля гэтай правакацыі мне генерал Раманчук, мой калега з расійскага боку, сказаў: "Андрэй Васільевіч, даводжу даслоўна тое, што было сказана з Данецка — калі па Данецку будзе выпушчаны яшчэ адзін снарад, мы знішчым Аўдзееўку разам з яе коксахімзаводам". Што рабіць у такой сітуацыі? Менавіта таму я быў вымушаны звярнуцца да АБСЕ з просьбай неадкладна прыняць усе меры для спынення далейшай эскалацыі канфлікту", — падкрэсліў Таран.
Больш чытайце тут: http://ru.tsn.ua/ato/taran-rasskazal-chto-boeviki-ugrozhayut-steret-s-zemli-avdeevku-454036.html