Украіна. Масавая перастрэлка пад Жытомірам

У выніку масавай перастрэлкі ў горадзе Олеўск Жытомірскай вобласці параненыя некалькі чалавек. У ноч з 15 на 16 студзеня невядомыя стралялі з аўтаматычнай зброі па людзях, якія сабраліся каля кавярні, а таксама кінулі ў натоўп гранату.

Фота з Facebook Аляксандра Нікалайчука

Фота з Facebook Аляксандра Нікалайчука


Група невядомых, якая прыехала на месца здарэння на трох аўтамабілях, адкрыла агонь з аўтаматычнай зброі па людзях, якія сабраліся каля кавярні. Пра гэта паведамляе дэпутат абласнога савета Аляксандр Нікалайчук на Facebook.
Таксама нападнікі кінулі ў натоўп гранату, з-за чаго некалькі чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляе korrespondent.net.
"Падчас масавага сутыкнення хтосьці з прыезджых кінуў у натоўп гранату, як следства —шмат маладых людзей атрымалі раненні рознай ступені. Кагосьці забрала хуткая, хтосьці з'ехаў у бальніцу з сябрамі або неабыякавымі людзьмі, іншыя — разбегліся і займаюцца самалячэннем", — напісаў дэпутат.
Са словаў дэпутата вынікае, што інцыдэнт можа быць звязаны з нелегальнай здабычай бурштыну ў гэтым рэгіёне.

Начальнік Нацпаліцыі ў Жытомірскай вобласці Вячаслаў Печаненка паведаміў, што ў выніку адзін чалавек загінуў, шасцёра параненыя. "Сёння, 16 студзеня, каля гадзіны ночы ў райцэнтры адбылося сутыкненне паміж некалькімі дзясяткамі мужчын з выкарыстаннем зброі. У выніку загінуў адзін з удзельнікаў канфлікту і яшчэ 6 параненыя", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.


16113410_600376603502662_1924353142275171570_o.jpg

Фота з Facebook Вячаслава Печаненкі

Паводле яго даных, адзначыў Печаненка, "канфлікт узнік як на бытавой глебе, так і ў выніку крымінальных разборак паміж мясцовымі і заезджымі "гастралёрамі", папярэдне, з Львоўскай вобласці". Яму папярэднічала высвятленне адносін напярэдадні паміж мужчынамі ў кафэ і на дыскатэцы, дадаў начальнік паліцыі, паведамляе УНІАН.

Паліцыя распачала крымінальную вытворчасць і старанна дакументуе усе акалічнасці. «Цяпер ужо ўсталяваная частка ўдзельнікаў канфлікту і ўсе іх транспартныя сродкі. Працягваюцца далейшыя дзеянні», — падкрэсліў Печаненка. У межах Жытомірскай вобласці абвешчаны план «Сірэна». У горад Олеўск накіраваны атрад спецыяльнага прызначэння паліцыі. Бальніца, у якую даставілі пацярпелых, знаходзіцца пад узмоцненай аховай.

Фота з Facebook Аляксандра Нікалайчука

Фота з Facebook Аляксандра Нікалайчука

15974878_1342084995853840_825957757094403644_o.jpg