Украіна. А што, так можна было?
Украіну ўзрушыла навіна пра продаж 19-гадовай дзяўчынай з Харкава, якая цяпер жыва ў ЗША, сваёй цнатлівасці за мільён еўра.
Пераможцам аўкцыёну стаў 58-гадовы бізнесовец з Мюнхена, які ўжо ўнёс дэпазіт у памеры 10% ад агульнай сумы. Ён таксама заявіў, што згодны ажаніцца з дзяўчынай.
Меркаванні ўкраінцаў наконт незвычайнай гісторыі падзяліліся. Відавочна, было шмат тых, хто асудзіў дзяўчыну за «амаральнасць». Дасталася і мюнхенскаму бізнесоўцу. На думку шмат каго, мільён еўра можна было пусціць на нейкія больш карысныя для грамадства справы.
Цікава, што некаторыя адзначылі прадпрымальнасць дзяўчыны. У сеціве можна знайсці такія перлы, як «вось бы мне яе розум у свой час».
Нарэшце, асобная катэгорыя шакаваная тым, што ўлада ўвогуле дазваляе такія аўкцыёны, і заклікае, каб іх удзельніцы, напрыклад, набывалі ліцэнзію на занятак прастытуцыяй ды плацілі падатак.
Паводле ўкраінскай прэсы