Украіна. Інтэрнэт супраць Божай кары

Паўстаюць усё больш неверагодныя версіі з’яўлення ва Украіне свінога грыпу. Апошнія з серыі навуковай і гістарычнай фантастыкі. Так, людзі кажуць, што грып — на самай справе не грып, а чума, кшталту той, якая выйшла на зямлю пасля раскрыцця магілы фараонаў. У нашым выпадку сітуацыя падобная: быццам блізу Кіева археолагі раскапалі два могільніка са жрацамі часоў Кіеўскай Русі. На могільніках было ясна напісана, што тыя, хто адчыніць магілу, стануць ахвярамі хваробы. Аднак вучоныя смела капалі ўсё, што траплялася на шляху.

Паўстаюць усё больш неверагодныя версіі з’яўлення ва Украіне свінога грыпу. Апошнія з серыі навуковай і гістарычнай фантастыкі. Так, людзі кажуць, што грып — на самай справе не грып, а чума, кшталту той, якая выйшла на зямлю пасля раскрыцця магілы фараонаў. У нашым выпадку сітуацыя падобная: быццам блізу Кіева археолагі раскапалі два могільніка са жрацамі часоў Кіеўскай Русі. На могільніках было ясна напісана, што тыя, хто адчыніць магілу, стануць ахвярамі хваробы. Аднак вучоныя смела капалі ўсё, што траплялася на шляху. “Газета по-киевски была нават вымушана апублікаваць спецыяльную заяву навукоўцаў наконт таго, што ў магільніках не было парэшткаў жрацоў, тым больш мікробаў чумы. А вось газета “Сегодня, наадварот, падтрымала чуткі. Яна змясціла артыкул “Кара нябесная — што рабіць. Яго аўтар сцвярджае, што цяперашні грып — праява гневу Божага супраць грэшнікаў. Самае цікавае, што кары можна пазбегнуць, прычым вельмі простым спосабам. Для гэтага патрэбныя толькі інтэрнэт з добрай хуткасцю і спецыяльны сайт “Обетованные Богом защитные ресурсы, на якім трэба спампаваць аўдыёфайл, які называецца “Пячатка Жывога Бога. Калі падчас яго праслухоўвання яшчэ трымаць запаленую свечку, то можна лічыць сябе абароненым ад усіх хвароб да канца жыцця.
Па матэрыялах украінскай прэсы