Украіна. Нацыяналісты гатовыя аддаць Расеі Крым і Данбас

Нешта дзіўнае адбываецца ў лагеры украінскіх нацыяналістаў, якія яшчэ ўчора заўзята змагаліся з любымі спробамі прарасейскіх сепаратыстаў увесці Усход і Поўдзень краіны пад кантроль Масквы. Цяпер яны спяваюць абсалютна іншую песню. Юры Андруховіч -- вядомы пісьменнік і адзін з флагманаў нацыяналізму -- заклікае суайчыннікаў адмовіцца ад Крыму і Данбасу на карысць Расіі. Па яго словах, прыйшоў час прызнаць факт, што ментальна насельніцтва гэтых рэгіёнаў належыць да расійцаў.

Нешта дзіўнае адбываецца ў лагеры украінскіх нацыяналістаў, якія яшчэ ўчора заўзята змагаліся з любымі спробамі прарасейскіх сепаратыстаў увесці Усход і Поўдзень краіны пад кантроль Масквы. Цяпер яны спяваюць абсалютна іншую песню. Юры Андруховіч -- вядомы пісьменнік і адзін з флагманаў нацыяналізму -- заклікае суайчыннікаў адмовіцца ад Крыму і Данбасу на карысць Расіі. Па яго словах, прыйшоў час прызнаць факт, што ментальна насельніцтва гэтых рэгіёнаў належыць да расійцаў. У сваю чаргу выключэнне са складу Украіны антыўкраінскіх элементаў паспрыяе росту нацыянальнай свядомасці ў грамадзян дзяржавы. Такая пастаноўка пытання безумоўна адлюстроўвае крызіс аранжавай апазіцыі, да якой належыць Андруховіч (ён заўсёды быў у камандзе Віктара Юшчанкі). Самае цікавае, што супраць такога сцэнару выступілі Рэгіёны. Газета “Сегодня – самае блізкае да партыі Віктара Януковіча выданне -- іранізуе: “На Крыме і Данбасе Андруховіч не спыніцца. Далей ён павінен аддаць Адэскую вобласць, Днепрапятроўскую і нават Кіеў як не адпаведныя яго думкам наконт ідэальнай Украіны
Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)