Украіна. Януковіч таксама распачаў хапун
Як і яго беларускі калега, Віктар Януковіч пачаў вялікі хапун. Яго ахвярамі сталі ўдзельнікі снежаньскіх пратэстаў прадпрымальнікаў супраць новага падатковага кодэксу.
Пратэсты, якія адбываліся на Майдане Незалежнасці і цягнуліся пару тыдняў, збіралі больш за 10 тысяч чалавек. У выніку яшчэ напярэдадні Новага года гарадок пратэсту разагналі. А як толькі навагоднія
святы закончыліся, пачалася зачыстка. Распачата аж чатыры крымінальныя справы, па якіх праходзяць сотні чалавек. Допыты часам цягнуцца да 6-ці гадзін.

Эксперты кажуць, што маштаб рэпрэсій, магчыма, звязаны з тым, што на дапамогу прадпрымальнікам прыйшлі актывісты аранжавых і нацыяналістычных арганізацый. Менавіта яны ахоўвалі лагер, дапамаглі
наладзіць у ім парадак. Пераслед бізнэсмэнаў, якія прынялі дапамогу апазіцыі, гэта сігнал усім тым, хто паспрабуе адстойваць свае сацыяльныя правы ў блоку з апанентамі ўлады.
Між тым, на 17-е студзеня ў Кіеве прызначана нацыянальная акцыя пратэсту супраць рэпрэсій.
Па матэрыялах украінскай прэсы