У Венесуэле ўводзяць тры валютных рынкі

Афіцыйны курс долара будзе па-ранейшаму зафіксаваны на ўзроўні 6,3 балівара. Ён у дзясяткі разоў адрозніваецца ад курсу «чорнага рынку».



bolivarexchange.jpg

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў у сераду аб стварэнні ў краіне адзінай валютнай сістэмы, якая складаецца з трох абменных рынкаў для розных патрэб дзяржавы і прыватных асоб, у тым ліку з'яўленне біржы.
Па словах Мадура, афіцыйны курс долара будзе па-ранейшаму зафіксаваны на ўзроўні 6,3 балівара для разлікаў за харчаванне і паслугі аховы здароўя. Таксама будзе функцыянаваць сістэма Sicad-1, прызначаная для набыцця валюты імпарцёрамі па ільготным курсе.
Пры гэтым сістэма Sicad-2, дзе заяўкі на куплю валюты маглі рабіць усе фізічныя асобы, пераўтворыцца фактычна ў біржу. «Гэта будзе новая сістэма, у таргах якой могуць удзельнічаць як дзяржаўны, так і прыватны сектар, працаваць яна будзе праз сістэму дзяржаўных і прыватных біржаў», — заявіў Мадура у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, выступаючы перад парламентам са справаздачай.
Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што функцыянаванне трох валютных рынкаў у Венесуэле будзе насіць часовы, пераходны характар да паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы краіны.
У апошняе дзесяцігоддзе ў Венесуэле дзейнічалі строгія абмежаванні на куплю і продаж валюты фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Фактычна свабодна абмяняць балівар і атрымаць долары па афіцыйным курсе фізічнай асобе было немагчыма, а юрыдычныя асобы былі вымушаныя выкарыстоўваць складаную сістэму куплі валюты на аўкцыёнах. Афіцыйны курс долара пры гэтым у дзясяткі разоў адрозніваецца ад курсу «чорнага рынку».
1prime.ru