У Варшаве прайшоў Марш “Для жыцця і сям’і”

У 140 гарадах Польшчы праходзяць Маршы “Для жыцця і сям’і”. У Варшаве у шэсці прыняла ўдзел больш за тысячу чалавек, людзі выходзілі цэлымі сем’ямі, не бракавала на маршы малых дзетак ды цяжарных жанчын.



2015_05_31_zavalnia_varsava_mars_zyccia_i_siamji_fota_1_833x400.jpg

Удзельнікі мерапрыемства зазначаюць, што сям’я — гэта каштоўнасць, якую трэба абараняць:

 — Абарона сям’і — гэта вельмі важна. Бо гэта стварае чалавека, гатуе яго да жыцця, вучыць любіць.

 — Я не магла не прысутнічаць на Маршы, таму я сюды прыехала і святкую з іншымі, бо гэта вялікая справа.

— Сям’я — вельмі важная як для ўсяго грамадства, так і для асобных грамадзян.

— Без добрай сям’і не будзе здаровага чалавека. Вера і сямейныя каштоўнасці — гэта тое, на чым базуецца сям’я.

2015_05_31_zavalnia_varsava_mars_zyccia_i_siamji_fota_8_833x400.jpg

Таксама адной з асноўных ідэяў шэсця быў заклік да абароны жыцця ненароджаных дзяцей. Марш “Для жыцця і сям’і” актыўна падтрымліваецца Каталіцкай Царквой.

thumbs_2015_05_31_zavalnia_varsava_mars_zyccia_i_siamji_fota_2.jpg

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара