У Расіі чакаецца новая хваля масавых пратэстаў
Адпаведныя настроі ў грамадстве, па дадзеных РБК, зафіксавалі ў сваім даследаванні эксперты Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў Аляксея Кудрына.
Незадаволенасць у грамадстве зноў расце, але на гэты раз звязана яна хутчэй з эканамічнымі праблемамі. Менавіта такія выступы гатовыя падтрымаць усё больш грамадзян, у той час як палітыка сама
па сабе іх цікавіць мала. Пра гэта РБК піша са спасылкай на даклад сацыёлагаў, падрыхтаваны пад кіраўніцтвам Міхаіла Дзмітрыева і Сяргея Беланоўскага, — раней яны спрагназавалі пратэстную зіму 2011-2012 года.
Серыя апытанняў праводзілася ў Маскве, ва Уладзіміры і ў Гусь-Хрустальным, вынікі павінны быць прадстаўлены сёння ў Камітэце грамадзянскіх ініцыятыў. Па дадзеных, якія прыводзіць РБК, расіяне
давяраюць афіцыйным СМІ ў ацэнцы знешняй палітыкі. Аднак у тым, што тычыцца ўнутраных пытанняў, шукаюць альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі. Многія рэспандэнты засталіся незадаволеныя адказамі
прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на сваёй прэс-канферэнцыі, — у яго
камандзе яны больш не бачаць моцных палітыкаў, як, зрэшты, і ў апазіцыі.
На думку аўтараў дакладу, вынікі іх даследавання сведчаць аб палітычным схіле Уладзіміра Пуціна. Цыкл яго падтрымкі ўваходзіць у познюю стадыю, — прыводзіць высновы экспертаў РБК.