Беларусь выставіла Расіі рахункі за малако ў доларах
Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі атрымала прагнозны баланс аб пастаўках малака і малочнай прадукцыі на 2015 год ад беларускіх калег.
У балансе спажывання, экспарту і імпарту малака, малочных прадуктаў, а таксама тварагу і сыру пазначаны не толькі аб'ёмы, якія Беларусь гатовая пастаўляць Расіі, але і кошты на яе ў
доларах ЗША, па курсе 43 рублі за 1 долар.
Як пацвердзілі «Известиям» малочныя трэйдары, з 3 снежня Мінсельгасхарч Беларусі ўстанавіў мінімальныя экспартныя кошты на малочную прадукцыю ў доларах, рахункі выстаўляюцца ў
доларах, але аплата па-ранейшаму адбываецца расійскімі рублямі.
echo.msk.ru