У ЛНР пацвердзілі дамоўленасць аб спыненні агню
Платніцкі заявіў, што была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню 5 снежня, з 6 снежня будзе адводзіцца ваенная тэхніка, паведамляе korrespondent.net.
Кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Ігар Платніцкі пацвердзіў, што з украінскімі вайскоўцамі была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню з абодвух бакоў з 5 снежня, з 6 снежня будзе пачаты адвод ваеннай тэхнікі.
"На перамовах 29 лістапада была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні (агню) 5 снежня, а таксама з 6 снежня будзе адводзіцца ваенная тэхніка", — заявіў Платніцкі ў аўторак.
У той жа час у СНБА заяўляюць, што не атрымлівалі пацверджання дамоўленасці аб спыненні агню з ЛНР. "Пакуль не атрымалі пацверджання (аб спыненні агню), намеры такія ёсць", — сказаў Лысенка.
Напярэдадні назіральнікі АБСЕ ў сваёй справаздачы паведамлялі, што ўкраінскія вайскоўцы і прадстаўнікі самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" (ЛНР) дамовіліся аб спыненні агню на лініі судакранання з 5 снежня.
Днём 1 снежня паведамлялася, што ў міжнародны аэрапорт Данецка выехалі кіраўнікі сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню. Да гэтага некаторыя сродкі масавай інфармацыі паведамлялі, што ўкраінскія ваенныя ўзарвалі стары тэрмінал данецкага аэрапорта і адступілі.