У Егіпце прыведзены да прысягі пераходны ўрад

Склад кабінета міністраў на чале з прэм'ерам Хаземам аль-Баблаўі прадстаўлены часоваму прэзідэнту Адлі Мансуру. Нягледзячы на заявы вайскоўцаў аб тым, што яны не будуць прымаць удзел у палітыцы, а ва ўрад ўвойдуць тэхнакраты, генерал Абдэль Фаттах ас-Сісі не толькі захоўвае за сабой пасаду міністра абароны, але і становіцца віцэ-прэм'ерам.



egypt.jpeg

Сярод 35 міністраў - трое хрысціян і тры жанчыны. У кабінеце няма ні аднаго прадстаўніка «Братоў-мусульман», якія ўжо заявілі, што часовы ўрад незаконны.
Між тым у Каіры працягваюцца выступы прыхільнікаў зрынутага ваеннымі прэзідэнта Мухамеда Мурсі. У ноч з панядзелка на аўторак ахвярамі беспарадкаў у сталіцы сталі сем чалавек, больш за 260 пацярпелі, з іх каля сотні застаюцца ў шпіталях. Для разгону маніфестантаў паліцыя ўжыла слезацечны газ. Ісламісты і іх праціўнікі высвятлялі адносіны пры дапамозе камянёў і драбавікоў. Генпракуратура праводзіць тэрміновае расследаванне падзеяў. Затрыманыя 400 чалавек.
euronews