У Грэцыі ўзаконілі аднаполыя партнёрскія адносіны
Грэцыя - адной з апошніх у ЕС - падала аднаполым парам магчымасць афіцыйна аформіць адносіны. Паралельна з дэбатамі ў парламенце на вуліцы перад яго будынкам прайшла дэманстрацыя ў падтрымку гомасэксуалаў.

Парламент Грэцыі ў ноч на сераду, 23 снежня, пасля шматгадзінных абмеркаванняў у ходзе пленарнага паседжання большасцю галасоў ухваліў закон, які дазваляе ўступленне ў аднаполыя партнёрствы.
Грэцыя, каля 98 працэнтаў грамадзян якой вызнаюць праваслаўе, — адна з апошніх краін ЕС, якія далі аднаполым парам магчымасць афіцыйна аформіць свае адносіны. Разам з тым, ім па-ранейшаму забаронена браць дзяцей на ўсынаўленне.
Перад будынкам парламента, дзе праходзілі дэбаты, некалькі соцень чалавек наладзілі дэманстрацыю пад лозунгамі "Каханне — гэта не грэх". Людзі, якія сабраліся патрабавалі ад уладаў забяспечыць гомасэксуалам роўныя з гетэрасексуаламі правы.