У Херсоне знялі з цягніка сепаратыстаў, якія ехалі ў Адэсу (відэа)
У Херсоне ў ходзе
спецаперацыі затрымалі 36 дыверсантаў, якія накіроўваліся з Крыма ў Адэсу. Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта заявіў в. а. мэра горада Уладзімір
Мікалаенка на сваёй старонцы ў youtube.
"На Херсонскім вакзале адбылася спецаперацыя па затрыманню дыверсантаў. У выніку — з цягніка "Сімферопаль — Адэса было знята і дэпартавана назад у Крым 36
чалавек", — распавёў ён.
У спецаперацыі прымалі ўдзел каля 320
памежнікаў, супрацоўнікаў МУС, СБУ, Херсонскай Самаабароны і ветэранаў узброеных сіл.
"Па аператыўнай інфармацыі,
прарасійскія грамадзяне накіроўваліся ў Адэсу для здзяйснення правакацый", — заявіў Мікалаенка.