У Беластоку пройдуць перформансы на тэму этнічных канфліктаў

Гісторыя так званага рэйду „Бурага” будзе асноўным матывам мастацкіх перформансаў, якія ладзіць фонд Беластоцкага ўніверсітэта і рэжысёр Міхал Станкевіч.



zwaoojqymnm.jpg

„Метад нацыянальнага вызначэння” — гэта праект, які закранае тэму канфесійных і этнічных канфліктаў на беларуска-польскім памежжы. У кожным перформансе прыме ўдзел па 10 чалавек, кажа яго прадзюсер Кацярына Нізёлак:

— Кожнага папросяць выканаць пэўную ролю. Будуць розныя ролі звязаныя з гэтай падзеяй, напрыклад, ролі розных членаў сям’і і партызанаў. Капітан Рамуальд Райс „Буры” — камандзір 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай — вінаваты ў забойстве каля 80 беларусаў у студзені і лютым 1946-га года на тэрыторыі Падляшша. Гэтая гісторыя актуальная і блізкая многім людзям, дадае Кацярына Нізёлак: — Гэта падзея, якая прымушае паразважаць над тым, ці можа нешта падобнае паўтарыцца. Будзем намагацца стварыць у асобных перформансах пэўныя сітуацыі, якія адбываюцца тут і цяпер. Тым не менш іх у ніякім выпадку нельга лічыць рэканструкцыяй.

Перформансы пройдуць у бліжэйшыя выходныя ў „Galeria Arsenał elektrownia”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя