У Бабруйску абстралялі тралейбус, пацярпела кантралёр

У Бабруйску хуліган з пнеўматычнага пісталета расстраляў тралейбус. Хулігана затрымалі. Раней ён трапляў за краты за крадзёж і незаконны абарот наркатычных сродкаў.



naruchniki_22_142079400299.jpg

Малады чалавекам з сябрам ехаў у гэтым тралейбусе. Калі ўвайшла кантралёр і запатрабавала аплаціць праезд, яны не заплацілі. Выходзячы на прыпынку зламыснік сказаў: "Расстрэльваць такіх трэба". Неўзабаве і прагучалі стрэлы. Было пашкоджана шкло. У выніку, 54-гадовая жанчына-кантралёр атрымала цялесныя пашкоджанні (у яе трапілі аскепкі шкла).

Міліцыя затрымала хулігана і яго сябра. Перад гэтым іх спрабавалі затрымаць кіроўца і кантралёры, але хлопцы адстрэльваліся.

Вядома, што "стралок" раней быў асуджаны за крадзёж і незаконны абарот наркотыкаў. За стральбу па тралейбусе і людзях яму пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Днём раней у Бабруйску быў абстраляны маршрутны аўтобус. Было разбітае шкло, аднак ніхто не пацярпеў. Высветлілася, што страляў 18-гадовы хлопец з таго ж пнеўматычнага пісталета, з якога на наступны дзень быў абстраляны тралейбус. Яго затрымалі.

"Коммерческий курьер"