У Вільні прайшоў гей-парад

Віленскімі вуліцамі прайшліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці. Знайшліся і праціўнікі гэтай акцыі.

zrzut_ekranu_2016_06_18_o_16.41.36_800x470.png


Паводле падлікаў паліцыі, у шэсці «За роўнасць» узялі ўдзел 1500-2000 асобаў. Да акцыі далучыліся некалькі чальцоў Віленскай гарадской рады, а таксама старшыня габрэйскай супольнасці Літвы.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус даслаў удзельнікам шэсця відэавітанне і звярнуў увагу на тое, што мэрыя не перашкаджала арганізатарам.
Асаблівых інцыдэнтаў падчас шэсця не было, хаця прыйшлі і людзі, якія пратэставалі супраць такой акцыі. Шэсць асобаў, якія парушалі грамадскі парадак падчас шэсця альбо выражалі нянавісць, былі затрыманыя.


Паводле Белсат