У Венесуэле пачаўся путч

Улады Венесуэлы прадпрымаюць меры, каб падавіць спробу ваеннага перавароту, арганізаванага невялікай групай вайскоўцаў, звязаных з апазіцыяй.

фота: globallookpress.com

фота: globallookpress.com


Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес.
Паводле яго слоў, гэтая група размясцілася на транспартнай развязцы блізу авіябазы Ла-Карлота ў Каракасе.
Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайда ў відэазвароце раней заклікаў вайскоўцаў да паўстання і звяржэння прэзідэнта Нікаласа Мадура. Палітык заявіў, што войска стала на яго бок, і назваў тое, што адбываецца «фінальнай фазай аперацыі "Свабода"».
Разам з Гуайда на відэа з'явіўся ўплывовы апазіцыянер Леапольда Лопес, які раней быў арыштаваны. Ён, як перадае Associated Press, заявіў, што вайскоўцы вызвалілі яго з-пад варты. Лопес заклікаў венесуэльцаў да мірных акцый пратэсту супраць Мадура.
У Мінабароны Венесуэлы між тым заявілі, што ваенныя па ўсёй краіне рапартуюць аб спакойнай абстаноўцы ў казармах і на базах, паведамляе Reuters.
Супраць лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайда і 70 чалавек у вайсковай форме, якія знаходзіліся разам з ім, быў ужыты слезацечны газ, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцы з месца падзей.
Сітуацыя ў Венесуэле абвастрылася 23 студзеня, калі Гуайда на фоне масавых акцый пратэсту абвясціў сябе часовым прэзідэнтам. Яго легітымнасьць прызналі ЗША, шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы. Расія падтрымала дзеючага прэзідэнта Нікаласа Мадура.
Паводле lenta.ru