У Венесуэле адбылося маштабнае адключэнне святла. Улады вінавацяць хакераў

Маштабнае адключэнне святла ў Венесуэле адбылося ў выніку "хакерскай атакі на аўтаматычную сістэму кіравання", сказаў віцэ-прэзідэнт па сувязях і культуры Хорхэ Радрыгес у эфіры нацыянальнага тэлебачання.

venezuela_5.jpg


Па ягоных словах, пасля акту "сабатажу" электрасілкаванне атрымалася ўзнавіць на поўдні і усходзе краіны. Ён таксама намякнуў на датычнасць ЗША да атакі, прыведшы ў якасці сведкі твіт сенатара Марка Рубіа, які твітнуў аб адказе запасных генератараў у аэрапортах да таго, як аб гэтым было аб'яўлена афіцыйна.
Хуан Гуайда напісаў у твітэры, што ніхто не верыць хлуслівым тлумачэннем рэжыма: "ад ігуан да "кібератакі".
Праблемы з электрасілкаваннем у Венесуэле узніклі з-за спынення гідраэлектрастанцыі ў Гуры. Прэзідэнт Нікалас Мадура адразу аб'явіў што супраць краіны вядзецца "электрычнай вайна". Адключэнні закранулі 80% тэрыторыі краіны.
Паводле meduza.io.