У Швецыі невядомы ўчыніў страляніну ў клубе, ёсць пацярпелыя
Падчас інцыдэнту Мальмё ў клубе знаходзілася ад 70 да 100 асобаў.
Невядомы раніцай 13 жніўня ўчыніў страляніну ў клубе ў шведскім горадзе Мальмё. У выніку пацярпелі тры асобы, дзве з якіх — ва ўзросце 20 і 25 гадоў — знаходзяцца ў цяжкім стане.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, аказаўшы дапамогу пацярпелым, адправілі іх у больніцу.
Паліцыя шукае злачынцу і ўсталёўвае ягоныя матывы. Злачынца пакуль што не затрыманы.
Паводле belsat.eu