У Польшчы пачалася акцыя пад назвай «Выходныя за поўцаны»
Сотні гатэляў, пансіянатаў, музеяў і рэстаранаў зніжаюць цэны на 50%.
У Польшчы
пачалася акцыя пад назвай “Выходныя за поўцаны”. У першыя выходныя красавіка сотні
гатэляў, пансіянатаў, музеяў і рэстаранаў зніжаюць цэны на 50%. Браніраваць
месцы можна ўжо сёння. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Польская турыстычная
арганізацыя.
Асноўная мэта мерапрыемства — заахвоціць палякаў вандраваць па краіне ў мэтах адпачынку, прыцягнуць замежных турыстаў, а таксама даць магчымасць выехаць за горад тым грамадзянам, матэрыяльнае становішча якіх не дазваляе гэта зрабіць па нармальных цэнах.
У 2015 годзе 6,5% нацыянальнага даходу Польшчы прынесла турыстычная галіна.
Акцыя працягнецца з 31 сакавіка да 2 красавіка.