У ноч з суботы на надзелю літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 133 мігранта
Агульная колькасць затрыманых ужо большая за 2000.
![1005546_380688_756x425.jpg 1005546_380688_756x425.jpg](/img/v1/images/1005546_380688_756x425.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У ноч з суботы на надзелю літоўскія памежнікі затрымалі 133 мігранта на мяжы з Беларуссю.
З пачатку 2021 году ў Літве затрымана 2603 іншаземца, гэта ў 32 разы больш, чым за ўвесь мінулы год. Большасць затрыманых — грамадзяне Ірака, ёсць таксама ўцекачы з Камеруна, Эрытрэі і інш.
Учора Эстонія заявіла, што накіруе ў Літву 100 км калючага дроту для ўмацавання мяжы з Беларуссю.