У Кітаі заблакаваны сайты часопісаў The Economist і Time
Сайты амерыканскага часопіса Time і брытанскага The Economist заблакавалі кітайскія цэнзары, паведамляюць амерыканскія СМІ.
Карыстальнікі з КНР паведамляюць, што сайт The Economist не адчыняецца з 2 красавіка. Таксама заблакаваныя мабільнае прыкладанне часопіса і некалькі акаўнтаў выдання ў папулярнай кітайскай сацсетцы WeChat. Пры гэтым сайт кампаніі-выдаўца The Economist па-ранейшаму даступны.
Акрамя
гэтага, з 5 красавіка не працуе сайт
часопіса Time, хоць яго мабільнае прыкладанне
функцыянуе нармальна, піша
lenta.ru.
Адзначаецца, што блакіроўка
хутчэй за ўсё звязаная з артыкуламі,
апублікаванымі ў абодвух часопісах ў
пачатку красавіка. Яны ўтрымліваюць
рэзкую крытыку старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Аўтары матэрыялаў абвінавацілі яго ва
ўзмацненні жорсткасці кантролю над
палітычным жыццём Кітая і ўсталяванні
культу асобы, параўнаўшы з Мао
Цзэдунам.
Кітайскія ўлады рэгулярна
звяртаюцца да блакавання непажаданых
матэрыялаў у інтэрнэце. Гэтая сістэма
атрымала назву «вялікага кітайскага
файрвола». Раней у КНР блакавалі сайт
мацярынскай кампаніі Google, Вікіпедыю і
«Вконтакте».
Паводле naviny.by