У Кітаі пратэставалі «аўтобус будучыні»

У Кітаі пачаліся выпрабаванні «аўтобуса будучыні» TEB-1, які дазваляе аўтамабілям праязджаць пад ім, паведамляе РБК.

Фота www.foxnews.com

Фота www.foxnews.com


Новы транспартны сродак сканструявана такім чынам, што ён едзе на дзвюх апорах, размешчаных па баках аўтобуса. Даўжыня TEB-1 складае 22 метры, шырыня — 7,8 метра, вышыня — 4,8 метра.
Тэлеканал Fox News адзначае, што транспартны сродак абсталяваны ўласнымі святлафорамі і можа перавозіць да 300 пасажыраў.

Тэставанне аўтобуса адбылося ў горадзе Циньхуандаа менш чым праз тры месяцы пасля яго першай прэзентацыі. Яго стваральнікі кажуць, што запуск TEB-1 можа прывесці да зніжэння затораў на 35%.
Тым не менш, невядома, калі новы аўтобус ўвойдзе ў эксплуатацыю. Але, паводле агенцтва Xinhua, цікавасць да новага транспартнага сродку ўжо праявілі Бразілія, Францыя, Індыя і Інданэзія.