У Кангрэсе ЗША заклікалі неадкладна вызваліць блогера Лосіка

Кангрэсмэны Джэймс Макговерн і Крыстафэр Сміт, сустаршыні камісіі па правах чалавека ў Кангрэсе ЗША, апублікавалі заяву ў сувязі з пераследам блогера Ігара Лосіка, перадае Свабода.

download__1__36.jpg

Дэмакратычны і рэспубліканскі кангрэсмэны выказалі сваю занепакоенасць новымі абвінавачваннямі супраць Ігара, асудзілі ціск на прэсу ў Беларусі і заклікалі ўлады краіны неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў.
«Мы шакаваныя і збянтэжаныя інфармацыяй аб пагаршэнні здароўя і маральнага духу Ігара. Мы заклікаем яго не адмаўляцца ад надзеі і атрымоўваць сілу ад сваіх прыхільнікаў у Беларусі, Злучаных Штатах і ва ўсім свеце. — гаворыцца ў заяве, — Ігар і іншыя палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя».
Дзвюхпартыйная камісія па правах чалавека імя Тома Лэнтаса, якая складаецца з чальцоў Палаты прадстаўнікоў ЗША, прасоўвае, абараняе і выступае за міжнародныя правы ў галіне правоў чалавека.