Пад Мінскам зладзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі
Зараз у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 285 чалавек.
Жыхары Сеніцы зладзілі моцную акцыю салідарнасці з палітвязнямі, колькасць якіх расце з кожным днём.
«Мы не здамося пакуль рэпрэсіі працягваюцца, пакуль за кратамі сядзяць сумленныя людзі», – пішуць яны.
Зараз у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 285 чалавек - гэтая лічба ў некалькі разоў перавышае агульную колькасць людзей, якія прызнаваліся палітвязнямі за ўсю папярэднюю гісторыю незалежнай Беларусі.