Дзяўчына Дзмітрыя Фурманава абвясціла галадоўку
«Пакуль Дзіма не спыніць галадоўку».
Дзяўчына Дзмітрыя Фурманава Вольга Каракіна абвясціла галадоўку. Яна зрабіла гэта ў знак падтрымкі Дзмітрыя і іншых палітвязняў, якія галадаюць.
Гэта адбываецца ўжо другі раз цягам года. У ліпені Вольга разам з маці Дзмітрыя таксама абвяшчала галадоўку.
На пытанне, колькі дзяўчына збіраецца галадаць, яна адказвае, што да таго часу, пакуль галадае сам Фурманаў.