У іжэўскай школе ў Расіі забіты 13 чалавек. Сярод загінулых — сямёра дзяцей. Нападнік застрэліўся
Раніцай 26 верасня мужчына адкрыў страляніну ў іжэўскай школе № 88 у Расіі. Абставіны здарэння пакуль незразумелыя: тэлеграм-каналы публікавалі фота класа з забарыкадаванымі дзвярыма. Былі апублікаваныя два «кружочка» з тэлеграм, знятых школьнікамі падчас здарэння. На іх чуваць стрэлы.
Загінулі 13 чалавек — сямёра дзяцей, двое ахоўнікаў і двое настаўнікаў, заявілі ў СК, назваўшы гэтыя дадзеныя папярэднімі.
Раней у МУС Расіі заявілі аб гібелі шасці чалавек і што пацярпелі 20 чалавек.
Пры гэтым тэлеграм-канал «112» піша пра дзесяць загінулых, з якіх пяць чалавек — дзеці.
Некаторыя дзеці атрымалі траўмы, выскачыўшы з вокнаў школы.
Нападнік наклаў на сябе рукі, заявілі ў МУС. Звестак аб яго асобе няма. Baza сцвярджае, што ён апрануты ў адзенне з нацысцкай сімволікай і ўзброены двума пісталетамі Макарава (па непацверджаных дадзеных, гэта магла быць траўматычная зброя).
Гэта другое здарэнне са стральбой за раніцу ў Расіі. Незадоўга да з'яўлення навін аб тым, што адбываецца ў Іжэўску стала вядома, што ва Усць-Ілімску Іркуцкай вобласці мужчына адкрыў стральбу ў ваенкамаце, цяжка параніўшы кіраўніка камісарыята.