У Гамбургу мужчына з нажом напаў на наведнікаў крамы: ёсць ахвяры
Мужчына напаў на наведвальнікаў супермаркета Edeka. Зламысніка затрымалі мінакі і перадалі яго паліцыі.
Адзін чалавек загінуў і чацвёра атрымалі раненні ў выніку атакі ўзброенага нажом злачынца на наведвальнікаў супермаркета Edeka ў Гамбургу.
Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter мясцовая паліцыя.
За злачынцам, які выбег з крамы, пагналіся мінакі. Пасля непрацяглай пагоні яны дагналі злачынцу, абясшкодзілі і перадалі ў рукі паліцыі, што прыехала на месца.
Праваахоўнікі ачапілі раён, у якім адбылося злачынства. Да месца здарэння прыбыло мноства машын выратавальных службаў. Да аперацыі былі прыцягнутыя сілы антытэрарыстычнага падраздзялення паліцыі Гамбурга.
У паветра ўзнялі паліцэйскі верталёт. Першапачаткова не выключалася, што злачынец меў супольніка, але затым гэтыя звесткі былі абвергнутыя праваахоўнікамі.
Пра асобу злачынца і яго матывах пакуль нічога не вядома.
Паводле Deutsche Welle, korrespondent.net