У Францыі адбываецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў
Першы тур выбараў адбыўся 10 красавіка.
Сёння грамадзяне Францыі галасуюць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
З першага туру да яго прадказальна выйшлі дзейны прэзідэнт Эмануэль Макрон і лідарка ультраправых Марын Ле Пэн.
Па выніках першага туру, які адбыўся 10 красавіка, Макрон набраў амаль 28% галасоў, Ле Пэн − каля 23%. Трэцім тады стаў лідар ультралевых Жан-Люк Меланшон. Сваіх прыхільнікаў у другім туры ён заклікаў галасаваць за Макрона.