У Чарнобыльскай зоне гарыць лес

Расійскія СМІ паведамілі, што ў Чарнобыльскай зоне праз здарэнне падвысіўся ўзровень радыяцыі. Але Украіна гэта абвяргае.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Апоўдні 29 чэрвеня на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэння ў раёне Лубянскага лясніцтва каля Чарнобыльскай АЭС здарылася ўзгаранне падлеску на плошчы каля 20 гектар.

На раніцу 30 чэрвеня пажар працягваецца, з ім змагаюцца каля 125 чалавек і 36 адзінак тэхнікі, у тым ліку верталёт і два самалёты.

Некаторыя расійскія СМІ паведамілі, што ў Чарнобыльскай зоне праз здарэнне падвысіўся ўзровень радыяцыі. Але Украіна гэта абвяргае: Міністэрства экалогіі Украіны заяўляе, што радыяцыйны кантроль вядзецца бесперапынна, узровень радыяцыі сапраўды высокі, але не пагаршаўся ў параўнанні са «звычайнымі» для гэтай тэрыторыі паказнікамі.

Міністр экалогіі Украіны Астап Семарак на Facebook асабіста папрасіў журналістаў «быць пільнымі і не распаўсюджваць фэйкі». Міністр інфраструктуры Уладзімер Амялян адказаў яму, што «не факт, што „якія-небудзь“ сябры не падпалілі».

Беларускія Міністэрства прыроды і Міністэрства надзвычайных сітуацыяў нічога не паведамляюць пра здарэнне.

 www.svaboda.org