Тымчук: Расійскім камандзірам загадалі рыхтавацца да "міратворчай аперацыі"
Расійскія войскі, якія знаходзяцца ў 100-кіламетровай зоне ад дзяржмяжы з Украінай, падцягваюцца да яе ў раёне Луганскай вобласці.
Фота — ria.ru
Пра гэта піша ў Facebook украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік групы "Інфармацыйнае Супраціўленне" Дзмітрый Тымчук. Ён спасылаецца на аператыўныя дадзеныя, атрыманыя ўкраінскім бокам.
"Паводле нашых дадзеных, камандзіры расійскіх часцей атрымалі ўказанне знаходзіцца ў гатоўнасці да правядзення "міратворчай аперацыі" на тэрыторыі Украіны", — адзначае Тымчук.