Турчынаў: Пуцін выйшаў з Мінскага працэсу
Падпісаўшы ўказ аб прызнанні пашпартоў і іншых дакументаў так званых "ЛНР", "ДНР", Пуцін тым самым выйшаў з Мінскага працэсу.
Пра гэта сказаў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў у сваім каментары, паведамілі ў прэс-службе СНБА.
Паводле яго слоў, Мінскі працэс прадугледжвае дэакукупацыю ўсходу Украіны і яго вяртанне ў прававое поле краіны.
"Падпісаўшы гэты ўказ, Пуцін юрыдычна прызнаў квазідзяржаўныя тэрарыстычныя групоўкі, якія, як фігавы лісток, прыкрывалі акупацыю Расіяй часткі Данбаса", — сказаў А.Турчынаў.
"Такі крок Крамля, — падкрэсліў сакратар СНБА Украіны, — цалкам перакрэслівае Мінскі працэс і складае заяве Расіі аб выхадзе з яго".
Паводле censor.net.ua