Турцыя. Асманская імперыя існуе і сёння
Стамбульскім школьнікам раздалі мультымедыйныя навучальныя дапаможнікі, у якіх на карце Турцыі апынуліся краіны або часткі тых краін, якія калісьці ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі. У прыватнасці, маюцца на ўвазе Балгарыя, частка Грэцыі, Крыт з часткай Іанічных выспаў, якія таксама належаць Грэцыі, і вялікі кавалак Азербайджана. Кампакт-дыск быў падрыхтаваны ў рамках нацыянальнай адукацыйнай праграмы, пачатай міністэрствам адукацыі. У рамках гэтай праграмы ўлады раздаюць бясплатныя навучальныя матэрыялы і арганізоўваюць для бацькоў школьнікаў адмысловыя мерапрыемствы.
Стамбульскім школьнікам раздалі мультымедыйныя навучальныя дапаможнікі, у якіх на карце Турцыі апынуліся краіны або часткі тых краін, якія калісьці ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі. У
прыватнасці, маюцца на ўвазе Балгарыя, частка Грэцыі, Крыт з часткай Іанічных выспаў, якія таксама належаць Грэцыі, і вялікі кавалак Азербайджана. Кампакт-дыск быў падрыхтаваны ў рамках нацыянальнай
адукацыйнай праграмы, пачатай міністэрствам адукацыі. У рамках гэтай праграмы ўлады раздаюць бясплатныя навучальныя матэрыялы і арганізоўваюць для бацькоў школьнікаў адмысловыя мерапрыемствы. У
міністэрстве адукацыі Стамбула папрасілі прабачэнне за карту і заявілі, што не ведаюць, адкуль яна з’явілася. Усю адказнасць службоўцы ўсклалі на нейкі аддзел дэпартамента адукацыі. Дарэчы,
практыка выпуску карт, у якіх уключаюцца тэрыторыі той ці іншай дзяржавы, — не навіна. У Японіі малююць карты з Курыльскімі выспамі і Паўднёвым Сахалінам, у Румыніі — з украінскай
Букавінай, фіны прымалёўваюць сабе Выбарг.
Па матэрыялах турэцкай прэсы